четверг, 19 декабря 2024 г.

 Пазакласнае чытанне

28 студзеня (января) адбудзецца ўрок пазакласнага чытання па тэме  "У дзівосным свеце мастацтва".

Да ўрока неабходна:

1) чытаць творы ў хрэстаматыі (раздзел "Чалавек і мастацтва")

2) прыдумаць (падабраць) мелодыю да верша З.Бядулі "Дудачка" і праспяваць на памяць (пажадана з выкарыстаннем самаробных або дзіцячых музычных інструментаў: бубен, дудачка, драўляныя лыжкі, банка з крупамі і г.д.)

1 варыянт - першыя 8 слупочкаў (Апоші слупок:

Заіграў я граечку,

Траля-траляляечку.)

2 варыянт - апошнія 8 слупочкаў (Першы слупок:

Заіграў я граечку,

Траля-траляляечку.)

3) прачытаць верш А.Дзеружынскага "Наш беларускі ручнік" + зрабіць малюнак ручніка згодна з яго зместам (можна выразаць з паперы, маляваць каляровымі алоўкамі, акварэльнымі фарбамі або пластылінам, магчыма зрабіць аплікацыю ці выцінанку)

4) падрыхтаваць выразнае чытанне верша М.Танка "Казка пра музыку".

Комментариев нет:

Отправить комментарий