Вызнач тып сказа па меце выказвання.
Галоўныя члены сказа
Знакі прыпынку ў канцы сказа.
1. Падзялі тэкст на сказы. Запішы тэкст, устаўляючы прапушчаныя
літары. Падкрэслі галоўныя члены сказа.
2. Спішы сказы, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэслі галоўныя члены сказаў.
Пту_кі харчуюцца жукамі, чарвякамі, вусенямі і матылькамі. Ласта_кі хапаюць насякомых у паветры.Дзя_ел дастае ежу з–пад кары. Шпакі ловя_ь вусеняў на з_млі.
3. Складзі сказ з прапанаваных слоў. Падкрэслі галоўныя члены сказа. Выпішы словазлучэнні.
Асенні, дрэў, зрываў, з, вецер, лісты
4. У канцы сказаў пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
На лузе вырасла высокая трава Давайце пойдзем у грыбы Што без вады плавае На траве заіскрылася раса Ці любіце вы збіраць грыбы Раскажы мне, бабуля, казку
5. З дадзеных слоў складзі і напішы сказ згодна са схемай.
На небе, зорачкі, першыя, засвяціліся.
Дзе? што зрабілі? якія? што? .
Сцяжынкі, восень, замяла, лясныя, у лесе.
Дзе? што? што зрабіла? якія? што? .
Комментариев нет:
Отправить комментарий