понедельник, 9 октября 2023 г.

13 лістапада  адбудзецца пазакласнае чытанне па тэме

"Прыгажэйшая на свеце беларуская зямля"
Да ўрока неабходна:
1) прачытаць як мага больш твора
ў у хрыстаматыі. Абавязкова прачытаць наступныя творы:
 А.  Вольскі  "Роднае слова", 
А.Караленка "Гарывада", 
У.Ягоўдзік "Слуцкія паясы".

2) вывучыць на памяць адзін з наступных вершаў:
А.Вольскі "Беларусь" 
А.Дзеружынскі "Я спяваю, ты спявай" 
В.Швед "Я нарадзіўся беларусам" 
3) вучні 1-га рада (каля акна) - рыхтуюць і запісваюць на асобных невялікіх лістках паперы 2 пытанні да казкі "Роднае слова";
вучні 2-га рада - рыхтуюць і запісваюць на асобных невялікіх лістах паперы 2 пытанні да твора А.Караленкі "Гарывада" ;
вучні 3-га рада - рыхтуюць і запісваюць на асобных невялікіх лістах паперы 2 пытанні да твора У.Ягоўдзіка "Слуцкія паясы" .
Пытанні могуць пачынацца з пытальных слоў:
ХТО? ШТО? ДЗЕ? КАЛІ? ЯК? КУДЫ? КОЛЬКІ? ЯК ЗВАЛІ? АДКУЛЬ? ЧАМУ? НАВОШТА? ДЛЯ ЧАГО? ЯКАЯ? КАГО?
КІМ? КАМУ? АД ЧАГО?

На ўроку ўсе паперкі з пытаннямі будуць складзены ў скрынку, пасля чаго вучні класа будуць выцягваць па адным пытанні і адказваць на яго. Таму ўсім неабходна добра ведаць змест дадзеных твораў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий