среда, 26 октября 2022 г.

    22 листапада адбудзецца пазакласнае чытанне, прысвечанае творам аб Радзіме. Да ўрока неабходна:

1) прачытаць вершы ў хрэстаматыі на с. 13 -16;

2) на ўроку пазакласнага чытання будзе праводзіцца конкурс на лепшага чытальніка вершаў пра Радзіму.  Выберыце адзін з вершаў. Вывучыце яго на памяць. Навучыцеся чытаць яго вельмі выразна і гучна,  выдзяляючы голасам самыя важныя словы, з пэўнай інтанацыяй, каб перадаць слухачам свае эмоцыі і пачуцці;

3) навучыцца спяваць песню "Беларусь мой дом"



БЕЛАРУСЬ МОЙ ДОМ
Сл. І муз. Ірына Бейня

Мой тата и мама, брацік і сястрычка,і лялька Веранічка.
Бабуля, дзядуля, жывем мы ўсей сямьей на зямлі адной.

ПРЫПЕЎ: Беларусь- ты мой родны кут.
Бо я нарадзілася тут.
Беларусь-квітней і жыві,
Мой дом на зямлі-гэта ты!

І птушкі, і дрэвы і чыстая крынічка, першая сунічка,
І рэчкі, азёры ўсё гэта яе сэрдца блакітнаю завецца.

ПРЫПЕЎ:

Малюся да Бога каб щастліва, мірна, жыла мая радзіма
Ўсмешкі на тварах ва ўсіх:і у старэнькіх, у дарослых і маленькіх.

ПРЫПЕЎ: 2 разы


Комментариев нет:

Отправить комментарий