29 лістапада (ноября) адбудзецца ўрок пазакласнага чытання па тэме "Люблю наш край, старонку гэту ..."
Да ўрока неабходна:
1) чытаць творы ў хрэстаматыі на с. 97 - 120;2) падрыхтаваць выразнае чытанне аднаго з вершаў (на выбар):
А.Вольскі "Мой скарб" (с. 101)
А.Гурло "Мой край" (с.102)
М.Пазнякоў "Заўжды вярнуся" (с. 114)
3) прачытаць апавяданне Г.Марчука "Як Несцерка французаў перахітрыў" і падрыхтаваць падрабязны пераказ адной часткі (па радах):
1 рад (каля акна): Даўно гэта было .... Доўга не таргаваўся, аддаў за грош.
2 рад: Аж здзівіўся французскі афіцэр .... трэба пайсці паглядзець.
3 рад: А каля возера ўжо людзей назбіралася ... партызаны ўвесь авёс вывезлі!
4) разгадаць рэбусы ТУТ і запісаць свае адказы ў " Дзённіку чытача".

